Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія вайскоўцы атакавалі Крэменчуг на Палтаўшчыне


Наступствы адной з папярэдніх атакаў на Палтаўшчыне
Наступствы адной з папярэдніх атакаў на Палтаўшчыне

Расейскія вайскоўцы ў ноч на 21 чэрвеня атакавалі Ўкраіну. Пад масавыя ўдары трапіў горад Крэменчуг Палтаўскай вобласьці Ўкраіны.

Кіраўнік Палтаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Уладзімір Когут паведаміў, што ў Крэменчугскім раёне «зафіксаваныя прамыя трапляньні і падзеньне абломкаў на аб’ектах энэргетычнай інфраструктуры і на адкрытых тэрыторыях».

Па горадзе былі выпушчаны ўдарныя дроны і ракеты. Усё прагучала каля 40 выбухаў.

Паведамляецца, што адзін чалавек атрымаў траўмы сярэдняй ступені цяжкасьці.

Нацыянальная міліцыя Украіны сьцьвярджае, што расейскія ваенныя выкарыстоўвалі боепрыпасы з касэтнай баявой часткай. Паліцэйскія апублікавалі фота боепрыпасаў, якія не разарваліся і якія знайшлі на месцы ўдару.

Паветраныя сілы Ўзброеных сіл Ўкраіны паведамілі, што за ноч расейскія вайскоўцы выпусьцілі па краіне 272 бесьпілётніка і восем ракет.

Таксама пад ударам былі Адэса і Крывы Рог. Паведамлялася аб пажары ў прыгарадзе Адэсы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG