«Працяг перасьледу не выгадны нікому. Мяркую, і прадстаўнікі рэжыму гэта добра разумеюць», — цытуе яе прэс-служба АПК.
Зазулінская зьвярнула ўвагу, што сярод 14 вызваленых маюцца «знакавыя дзеячы дэмакратычнай апазыцыі».
«Гэта вялікая і далікатная падзея — калі чалавек выходзіць з турмы пасьля доўгага зьняволеньня. Вельмі хочацца, каб у іх быў час аднавіцца, пабыць з тымі, хто чакаў, адчуць спакой і волю, пабыць дома, — адзначыла яна. — Мяркуючы па тым, што мы ведаем — усе вызваленыя тут жа адпраўленыя з Беларусі за мяжу. Таму наўрад ці ім удалося пабыць дома. Па сутнасьці мы маем справу з прымусовай дэпартацыяй, у абмен на свабоду. Але на волі лепш, чым у турме. Гэта думка мяне суцяшае».
Разам з тым, паводле слоў прадстаўніцы АПК, у зьняволеньні застаецца «як мінімум 1.300 чалавек, чые імёны вядомыя праваабаронцам».
Пасьля візыту ў Менск спэцпрадстаўніка ЗША па пытаньнях Украіны Кіта Келага і яго перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам на волю выйшла група палітвязьняў, сярод якіх муж беларускага дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай відэаблогер Сяргей Ціханоўскі, экс-супрацоўнік «Радыё Свабода» Ігар Карней, выкладчыца Натальля Дуліна, актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, уладальніца беларускага і швэдзкага грамадзянства Галіна Красьнянская, бізнэсовец Сяргей Шэлег, удзельнік закрытага чата «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта» Кірыл Балахонаў.
Форум