Прыпыненьне разгляду адбылося пасьля пачатку дзеяньня закону Lex Ukrajina.
Саюзьнікі Расеі адзін за адным цярпяць паразу. Для Беларусі гэта важны ўрок, каб задумацца. А валоданьне ядзернай зброяй, якую так прагне мець Лукашэнка, можа стаць фактарам небясьпекі.
Якая сапраўдная мэта меркаванага візыту спэцыяльнага прадстаўніка прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіта Келага ў Менск? Ці запрашаў Лукашэнка Трампа ў Менск? Якою можа быць роля ЗША ў канфлікце Ізраілю і Ірану? Ці лічыць Сьвятлана Ціханоўская, што трэба перастаць жыць 2020 годам?
Вырак вынес Бакінскі суд у цяжкіх злачынствах. Ні Мэхралізадэ, ні іншыя шасьцёра журналістаў, якія апынуліся на лаве падсудных, не прызналі сваёй віны.
Ці не стаіць за ізраільскімі ўдарамі па ядзернай інфраструктуры больш амбітная мэта — зьмена ўлады ў краіне? І ці не памылковыя такія чаканьні? Гэтае пытаньне апошнімі днямі не сыходзіць з увагі іранскіх аналітыкаў.
Колішні прэм’ер Беларусі і экс-старшыня калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясьніковіч заявіў, што пасьля ўвядзеньня санкцыяў супраць банкаў Расеі і Беларусі існавала пагроза «паралізаваць» наладжаную ў рамках Эўразійскага эканамічнага саюзу супрацу.
У Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі, што супольныя з Узбэкістанам сьледча-апэратыўныя групы будуць займацца расьсьледаваньнямі «дзейнасьці транснацыянальных арганізаваных злачынных груповак».
У Міжнародным агенцтве атамнай энэргіі (МАГАТЭ) паведамілі дэталі пашкоджаньняў іранскіх ядзерных аб’ектаў у выніку абстрэлаў Ізраілю.
Вільня хоча пакінуць за сабой магчымасьць прымаць самастойныя рашэньні аб санкцыях у выпадку, калі працяг санкцыяў Эўразьвязу ўлетку 2025 году заблякуе Вугоршчына. Канчатковае галасаваньне мае адбыцца на наступным тыдні, паведамляе LRT.
Генэральны дырэктар кампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец заявіў, што Беларусь, як і раней, нягледзячы на санкцыі, выкарыстоўвае для тэхнічнага абслугоўваньня самалётаў Boeing арыгінальныя запасныя часткі і абслугоўвае ня толькі свой авіяпарк.
Вашынгтон прыме рашэньне па ўмяшаньні ў сытуацыю ў Іране цягам бліжэйшых двух тыдняў. Заява прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа была зачытана на брыфінгу для прэсы ў Белым доме.
І абслугоўваць у банках па-расейску.
«Калі шарахаюць зьнішчальнікам і танкам, гэта ня выхад з вайны, не. Таму я ўвогуле згодны з пазыцыяй вашага прэзыдэнта, як ён кажа: „А для маёй краіны самае важнае — мір і дабрабыт народу“. Правільна, абсалютна правільна», — заявіў Мігаш.
18 чэрвеня 2025 году Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала праект Petitions.by «экстрэмісцкім фармаваньнем». Праз гэты праект з 2015 году беларусы падавалі звароты ў органы ўлады рознага ўзроўню і падпісваліся пад імі. Ці яны цяпер у небясьпецы?
19 чэрвеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на палях Пецярбурскага міжнароднага эканамічнага форуму правёў сустрэчу з кіраўнікамі сусьветных інфармацыйных агенцтваў. Ён сказаў, што Расея не зьбіраецца нападаць на Эўропу, а ў адносінах зь Беларусьсю ня будзе нічога мяняць.
Урад Новай Зэляндыі наклаў дадатковыя санкцыі на Беларусь за падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Раніцай 19 чэрвеня Ізраіль зноў нанёс авіяўдары па Тэгеране і прадмесьцях — празь некалькі гадзін пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што «ня мае намеру» далучаць Злучаныя Штаты да ваенных дзеяньняў, але пры патрэбе зробіць крокі, каб не дапусьціць атрыманьня Іранам ядзернай зброі.
Грамадзян Беларусі, якія захочуць атрымаць грамадзянства Ўкраіны, будзе правяраць СБУ.
Прэзыдэнт ЗША ня выключыў магчымасьці беспасярэдняга канфлікту з Тэгеранам.
Глыбокую занепакоенасьць «усё часьцейшымі паведамленьнямі пра транснацыянальныя рэпрэсіі» (ТНР) выказалі лідэры краін G7 («Вялікая сямёрка») па сустрэчы 17 чэрвеня ў канадзкім Кананаскісе.
Прэзыдэнт ЗША, размаўляючы з журналістамі ў Белым доме, расказаў аб тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным 17 чэрвеня.
Эўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт (EESC) і беларускія дэмакратычныя сілы падпісалі 18 чэрвеня ў Брусэлі мэмарандум аб узаемаразуменьні.
У лесе каля менскага мікрараёну Сьцяпянка будуецца жылы комплекс «Утульны». Летам 2024 году там у раёне вуліцы Парніковай знайшлі парэшткі расстраляных людзей.
Магчымы амэрыканскі ўдар па вайсковых базах і ядзерных пунктах Ірану застаецца пад пытаньнем.
Расейскі мільярдэр Самвэл Карапэцьян абвінавачаны ў Армэніі ў публічных закліках да захопу ўлады. Сьледчы камітэт краіны накіраваў у суд хадайніцтва аб ягоным арышце. Пра гэта паведамляе Армянская служба Радыё Свабода са спасылкай на ягонага адваката Армэна Фэраяна.
За 17 дзён чэрвеня Літва спыніла 67 такіх спробаў, Латвія — 998 (пасьля складаньня штодзённых даных; агульная колькасьць, якую прыводзіць памежнае ведамства, на некалькі дзясяткаў большая), Польшча — 3095 (з улікам прыблізных даных за мінулыя суткі). Агулам — 4160 спробаў.
Ратаўнікі працягваюць даставаць целы з-пад завалаў разбураных жылых дамоў, хоць прайшлі ўжо больш як содні з часу атакі. У Кіеве ад выбуху ракеты абрынулася дзевяціпавярховая сэкцыя жылога дому.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла праект закону, які дазваляе мець падвойнае грамадзянства. Ён набудзе юрыдычную моц пасьля таго, як яго падпіша прэзыдэнт.
16–17 чэрвеня ў Стакгольме прайшоў форум «Пашырэньне правоў і магчымасьцяў жанчын і дэмакратыя для Беларусі — 2025». Якія вострыя пытаньні задавалі на форуме і як на іх адказвалі?
Улады ня раз заяўлялі, што ўведзеныя супраць Беларусі санкцыі не паўплывалі на вынікі дзейнасьці эканомікі.
У тэлевізійным звароце да іранцаў аятала Алі Хамэнэі заявіў, што іранскі народ будзе супрацьстаяць як «навязанай вайне», гэтак і «навязанаму міру».
Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіт Келаг плянуе ў бліжэйшыя дні наведаць Беларусь, каб сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам.
Белтэлерадыёкампанія ў 2025 годзе вылучыла 550 тысяч эўра на прасоўваньне дзяржаўнай прапаганды на розных кантынэнтах сьвету.
Расейскі вайсковец, які ваюе на баку Ўкраіны, заявіў каналу «Настоящее время», што міграцыйная служба краіны мае негалоснае распараджэньне не выдаваць украінскія пашпарты добраахвотнікам зь Беларусі і Расеі. Што пра гэта кажуць беларусы.
Намесьнік старшыні сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Андрэй Ліс паведаміў, што за другое цягам году парушэньне правілаў увозу і выкарыстаньня без дазволу бесьпілётнікаў уводзіцца крымінальная адказнасьць.
Ізраіль ужо 5 дзён наносіць удары па вайсковых аб'ектах па ўсім Іране, па пускавых устаноўках ракет, па будынках, зьвязаных з іранскай ядзернай праграмай і іранскімі ўладамі. Тысячы жыхароў Тэгерану зьяжджаюць з гораду, на шашы шматкілямэтровыя заторы. Відэа каналу «Настоящее время».
16–17 чэрвеня ў Стакгольме праходзіць форум «Пашырэньне правоў і магчымасьцяў жанчын і дэмакратыя для Беларусі — 2025», прысьвечаны ролі беларускіх жанчын у змаганьні за дэмакратыю.
Савет Міністраў апублікаваў пералік адпаведных артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Трамп патлумачыў ад’езд «важнымі справамі» ў Вашынгтоне. Пры гэтым ён публічна зьняпраўдзіў словы прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона, нібыта ён вяртаецца для таго, каб заняцца спыненьнем агню паміж Ізраілем і Іранам.
Ізраіль нанёс удар па штаб-кватэры іранскай дзяржаўнай тэлекампаніі IRIB у Тэгеране, пасьля гэтага трансьляцыю спынілі.
16–17 чэрвеня Стакгольм прымае форум «Пашырэньне правоў і магчымасьцяў жанчын і дэмакратыя для Беларусі — 2025», міжнародную плятформу, прысьвечаную ролі беларускіх жанчын у змаганьні за дэмакратыю.
Алея месьціцца ў парку імя Геа Мілева ў Сафіі, побач — амбасада Беларусі ў Баўгарыі.
У Канадзе 16 чэрвеня адкрываецца саміт «Групы сямі» (G7) — вядучых індустрыяльна разьвітых дэмакратый сьвету.
Міністэрства спорту і турызму вынесла на грамадзкае абмеркаваньне законапраект, у якім прадугледжаныя зьмены для тых, хто займаецца агра- і экатурызмам.
Агенцтва «Позірк» прааналізавала зьвесткі эканамічнай статыстыкі Белстату. У краіне расьце запазычанасьць прадпрыемстваў, павялічваюцца складзкія запасы нерэалізаванай прадукцыі і падае раздробны таваразварот.
Кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка ў сваім тэлеграм-канале заявіў, што падчас апошніх абменаў Кіеву «перадалі і целы расейскіх вайскоўцаў — зьмешаныя з целамі ўкраінцаў». У Расеі яго заяву пакуль не камэнтавалі.
Вільня хоча пакінуць за сабой магчымасьць прымаць самастойныя рашэньні аб санкцыях у выпадку, калі іх працяг улетку 2025 году заблякуе Вугоршчына.
Міжнародны Стакгольмскі інстытут дасьледаваньня праблемаў міру (SIPRI) апублікаваў штогадовую справаздачу пра мір, вайну і міжнародную бясьпеку.
Афіцыйная пазыцыя Менску (нэўтральная) і Масквы (праіранская) ў пытаньні вайны Ізраілю і Ірану разыходзяцца. Таксама моцна адрозьніваецца зьмест заявы ШАС, якую падтрымала Беларусь, і заявы беларускага МЗС.
На здымках, зробленых спадарожнікам Maxar 15 чэрвеня, выразна бачныя наступствы ізраільскіх удараў па розных аб’ектах у Іране.
Загрузіць яшчэ