Беларус з пазыўным «Рыжы» загінуў ва Ўкраіне ў сярэдзіне красавіка. Яго цела застаецца ў «шэрай зоне», Аляксея пакуль ня могуць эвакуаваць — пра гэта Свабодзе расказалі бацькі Аляксея. Яны таксама распавялі, якім быў іх сын, чаму паехаў на вайну ва Ўкраіну і як яны ім ганарацца.