У Беларусі сталі часьцей гінуць дзеці. Галоўная прычына — самагубствы. Настаўніца і псыхоляг тлумачаць, што можа быць прычынай і як гэта папярэдзіць.
Онлайн-сэрвіс раскладу судоў стане даступны з наступнага году, але толькі для ўладальнікаў асабістых кабінэтаў.
У межах найбольшага за апошні час абмену Ўкраіна перадала Расеі трох палонных беларусаў. Цяпер яшчэ 8 застаюцца ва ўкраінскім палоне.
У Заслаўі ўлады рыхтуюцца да абласных Дажынак — у запаведнай зоне масава зносяць будынкі, якія раней былі ў сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Пагаварылі з экспэртам у ахове спадчыны пра тое, якія законы парушаныя і навошта гэта робіцца.
Падзеі 4 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Кампанія Wargaming запусьціла двухтыднёвы дабрачынны праект для падтрымкі Ўкраіны ў вайне, піша партал «Зеркало» са спасылкай на сайт праекту World of Tanks.
Новым Вярхоўным галоўнакамандуючым Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Эўропе можа стаць генэрал-лейтэнант паветраных сілаў ЗША Алексус Грынкевіч (Alexus Grynkewich). Як высьветліла Свабода, ягоны прадзед прыехаў у ЗША на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў зь Менску.
Падзеі 3 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Вадзім Кабанчук, прадстаўнік у абароне і нацыянальнай бясьпецы АПК, экс-намесьнік камандзіра палку Каліноўскага, ацэньвае як палітык і як былы вайсковец украінскую апэрацыю супраць расейскай стратэгічнай авіяцыі і заяву Ўладзіміра Зяленскага пра тое, што можа адбыцца ў Беларусі летам 2025 году.
Прадстаўнік ініцыятывы былых беларускіх сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар камэнтуе для Свабоды, ці магчымыя ўкраінскія дронавыя атакі па расейскіх ваенных аб’ектах на тэрыторыі Беларусі, а таксама па беларускіх прадпрыемствах, якія працуюць на расейскую ваенную прамысловасьць.
Раней сваякі пачалі шукаць яшчэ двух беларусаў, якія зьніклі ў баях на тэрыторыі Ўкраіны.
Беларусь цяпер мае чатыры аб’екты, унесеныя ў сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO. Яшчэ шэсьць – у папярэднім сьпісе. Паразмаўлялі з экспэртам пра тое, ці ёсьць шанцы дадаць у асноўны сьпіс нешта яшчэ.
Апошні вясновы тыдзень прынёс некалькі важных навінаў, а таксама тых, над якімі варта паразважаць. Прапануем паглядзець і пачытаць самыя цікавыя публікацыі Свабоды за мінулых сем дзён.
1 чэрвеня адбудзецца другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы. Свабода пералічвае асноўныя моманты сытуацыі перад галасаваньнем.
Гісторыя клімату Беларусі — гэта ня толькі шэраг каляровых тэмпэратурных графікаў, але і жывая памяць. У народных успамінах, летапісах і хроніках захаваліся апісаньні кліматычных анамаліяў, што ламалі звыклы рытм жыцьця.
Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць сховішча ядзерных адкідаў, чаму электраэнэргія пасьля пабудовы АЭС не патаньнела, пра што сьведчаць пэрыядычныя адключэньні станцыі і што рабілі грамадзкія арганізацыі — у матэрыяле Свабоды пра БелАЭС і дыктатуру.
Падаражэюць камунальныя паслугі, зьявіцца плата за адкрыцьцё рахункаў у валюце, інакшым чынам будзе выдавацца жыльлёвая дапамога.
Падзеі 31 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Адвакатка Натальля Мацкевіч абараняла апанэнтаў Лукашэнкі — тых, каго рэжым жорстка пакараў і асудзіў на вялізныя тэрміны: Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марфу Рабкову, Мікалая Дзядка. Яна бачыла тое, што ўлады хаваюць. Яе аповед — не эмоцыі, а факты.
Загрузіць яшчэ