Палітвязьні расказалі пра вызваленьне з турмы. ВІДЭА

Каляж, злева направа: Сяргей Шэлег, Ігар Карней, Натальля Дуліна, Кірыла Балахонаў

Чацьвёра палітвязьняў расказалі Свабодзе падрабязнасьці свайго вызваленьня.

Вызваленыя 21 чэрвеня былая выкладчыца Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальля Дуліна, журналіст Ігар Карней, бізнэсовец Сяргей Шэлег і фігурант справы «Саюзу беларускага нацыянальнага шчыта» Кірыла Балахонаў падзяліліся з Свабодай дэталямі свайго вызваленьня.

Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіт Келаг 21 чэрвеня сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. Празь некалькі гадзінаў пасьля сустрэчы стала вядома пра вызваленьне 14 палітвязьняў, у тым ліку колішняга прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Сяргея Ціханоўскага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выніку сустрэчы пасланьніка прэзыдэнта ЗША з Лукашэнкам вызвалілі 14 палітвязьняў. Сярод іх — Сяргей Ціханоўскі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшаў на свабоду палітвязень, былы журналіст Радыё Свабода Ігар Карней